Святлана Астравінская

Дата нараджэння: 16 сакавіка 1968

Дата затрымання: 20 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 18 снежня 2022

Суддзя: Прадун Ірына

Святлана Астравінская

Святлана Васільеўна Астравінская была пакараная годам пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Паводле падазрэння ў здзяйсненні крымінальнага злачынства Святлану Астравінскую затрымалі 20 студзеня 2022 года. Жанчыну змясцілі пад варту ў гомельскі СІЗА.

16 сакавіка 2022 г. суд Рагачоўскага раёна прызнаў палітзняволеную вінаватай і прысудзіў ёй адзін год калоніі агульнага рэжыму. Мабільны тэлефон, з якога жанчына пакінула той самы смайл у "Аднакласніках", суд пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.

Палітзняволеная адбывала пакаранне ў ПК № 4.

Паводле падлікаў праваабаронцаў, Святлана цалкам адбыла тэрмін і ў снежні 2022 г. выйшла на волю.

Усяго за адзін сумны смайл пад пастом пра Лукашэнку жанчыну з Рагачова пакаралі годам калоніі

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага разбіральніцтва па справе Святланы Астравінскай, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»