Святлана Аніковіч

Дата затрымання: 20 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Трусевіч Максім

Аніковіч Святлана Мікалаеўна 1969 года нараджэння. Была затрыманая 20 траўня 2022 года.

28 чэрвеня 2022 года суддзя Трусевіч М.Л. разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Святланы па ч.1 арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Прысуд суда - абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") тэрмінам на 2 гады.

26 жніўня 2022 года суддзя Трусевіч М.Л. разгледзеў ужо другую крымінальную справу ў дачыненні да Святланы. На гэты раз яе абвінавачвалі па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады).

Шляхам складання, у сукупнасці Святлане прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады ("хатняй хіміи") са штрафам 70 базавых велічынь.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»