Святлана Анціпкіна

Дата нараджэння: 7 верасня 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Святлану Мікалаеўну Анціпкіну прызналі вінаватай за тое, што пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага 30 траўня 2020 года яна пракаментавала допіс у сацсетцы «Аднакласнікі». На ім быў змешчаны фотаздымак старшага лейтэнанта міліцыі Ленінскага РАУС горада Гродна Уладзіміра Казлоўскі, якога прызналі пацярпелым па справе.

Суддзя Юліяна Шчэрба прызнала жанчыну вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і агучыла прысуд: 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».

31 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесены чарговы прысуд за каментар у бок міліцыянта, які апынуўся на зямлі падчас пікета, дзе быў затрыманы Ціханоўскі

6 траўня ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна вынесены прысуд выхавацельке дзіцячага садка першай кваліфікацыйнай катэгорыі Святлане Анціпкінай. Суддзя Юліяна Шчэрба прызнала жанчыну вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і агучыла прысуд: 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»