Святаслаў Удот
Дата нараджэння: 20 ліпеня 1967
Дата затрымання: 22 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Казлова Анжаліка
Пракурор: Касінская Крысціна
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Святаслаў Арсеньевіч Удот — анестэзіёлаг-рэаніматолаг, затрыманы 22 красавіка 2021 супрацоўнікамі Бараўлянскага аддзялення міліцыі. Мужчыну вінавацілі у тым, што "22 красавіка каля 2:20 ночы на прыпынку Боровляны-6 наляпіў ліст А4 з надпісам "Белорусам — воля, крысе — подвал".
Неўзабаве ў дачыненні да Святаслава была ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК РБ (злоснае хуліганства і паўторнае злоснае хуліганства). Яго абвінавацілі ў падпале чатырох "Табакерак".
2 жніўня 2021 года Святаслаў быў асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі, якія адбывае ў Папраўчай калоніі № 22.
Адбыў пакаранне, і ў красавіку 2023 года выйшаў на волю.
"Я за здаровую нацыю". За падпал чатырох "Табакерак" да двух гадоў калоніі асудзілі лекара з Бараўлянаў