Святаслаў Лепешаў

Дата нараджэння: 7 сакавіка 1973

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 снежня 2021

Дата вызвалення: 16 траўня 2024

Суддзя: Арлоў Пётр, Пазняк Уладзімір

Пракурор: Курыловіч Маргарыта

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

МГС 12 жніўня 2021 года асудзіў 48-гадовага Святаслава Мікалаевіча Лепешава да чатырох гадоў "хіміі" за пагрозу забойствам супрацоўніку RT Прыдыбайлу з RT (арт. 186 КК) і распальванне нацыянальнай варожасці ў адносінах да рускіх (арт. 130 КК).

Лепешева затрымлівалі 28 ліпеня ў Гродне, дзе ён адбываў пакаранне ў гродзенскім ПУАТ № 24. Сілавікі апублікавалі "пакаяльнае" відэа з ім.

2 лістапада 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна было разгледжана пытанне аб замене "хіміі". Ягоную справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк. Лепешаву ўзмацнілі рэжым.

Праваабаронцам стала вядома, што ў мужчыны пачаліся моцныя праблемы са здароўем. За час знаходжання ў папраўчай установе праз цяжкую працу там, якая яму супрацьпаказаная, у яго пачаў падаць зрок. Акрамя гэтага, пасля затрымання супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 28 ліпеня за лайк у фэйсбуку ў 2020 годзе, яго ўдарылі галавой — праз гэта сітуацыя з вачыма пагоршылася. Лекары паставілі яму дыягназ — дыябетычная рынапація, яму пачалі лячэнне лазерам, але ў сувязі з узмацненнем рэжыму яго прыйшлося перарваць. Мужчыну можа пагражаць слепата і інваліднасць.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў з ПК № 1 на волю 16 траўня 2024 г. 

Праваабаронцы “Вясны” накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды моцнага пагаршэння здароўя вязня Святаслава Лепешава

Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў па Беларусі, адвольным затрыманні, свабодзе выяўлення меркаванняў, здароўі, катаваннях.

"Табе піздз*ц". Мінчука асудзілі да 4 гадоў "хіміі" за пагрозы Прыдыбайлу і распальванне варожасці да рускіх

Мінскі гарадскі суд 12 жніўня 2021 года асудзіў 48-гадовага мінчука Святаслава Лепешава да чатырох гадоў "хіміі" за пагрозу забойствам расійскаму прапагандысту Канстанціну Прыдыбайлу з RT (арт. 186 КК) і распальванне нацыянальнай варожасці ў адносінах да рускіх (арт. 130 КК). 14 верасня Лепешаў убачыў нумар тэлефона Прыдыбайла ў "Чорнай кнізе Беларусі", патэлефанаваў яму і сказаў: "Табе піздз*ц". 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»