Святаслаў Барановіч
Былы палітвязень
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2011
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рудніцкая Алена
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Удзельнік акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Затрыманы ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» толькі 15 чэрвеня 2011 году, калі фактычна справа была ўжо закрытая і прайшлі дзясяткі судоў. Барановіча зьмясьцілі пад варту ў СІЗА № 1, 21 чэрвеня абвінавацілі ўва ўдзеле ў масавых беспарадках. 29 жніўня, у першы дзень судовага працэсу, меру стрыманьня зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе.
12 кастрычніка 2011 году суд Маскоўскага раёну Мінску пад старшынствам судзьдзі Алены Рудніцкай прыгаварыў Барановіча да 3 гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.