Святлана Купрэева

сяброўка сям'і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 9 лютага 1962

Дата затрымання: 11 чэрвеня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў

Дата вызвалення: 12 кастрычніка 2021

Святлана Мікалаеўна Купрэева — каардынатарка ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па адным з раёнаў Мінска.

Дачка беларускага паэта і пісьменьніка Міколы Купрэева. Была блізкай сяброўкай жонкі Віктара Бабарыкі Марыны, якая загінула ў 2017 годзе, хросная маці ягонай дачкі.

11 чэрвеня 2020 года ў яе дома прайшоў вобшук, а саму жанчыну даставілі ў СІЗА КДБ на допыт, пасля чаго пакінулі пад вартай. 15 чэрвеня адбыўся вопіс і арышт маёмасці ў кватэры, дзе Святлана Купреева пражывае з 81-гадовай мамай Таццянай Гаўрыс. Перадаць Святлане ў СІЗА рэчы першай неабходнасці атрымалася толькі праз чатыры дні пасля затрымання.

Падчас арышту супрацоўнікі ДФР пакінулі пастанову, у якой напісана, што арыштаваная Святлана Купрэева падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса — "Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры".  

Абаронца Купрэевай Яўген Пыльчанка падаў скаргу ў суд, каб ён змяніў меру стрымання і адпусціў Купрэеву з-пад варты. За яе ў судзе гатовыя былі асабіста паручыцца пісьменнікі Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Сяргей Законнікаў і Леанід Галубовіч. Але суд скаргу не задаволіў.

Больш за два месяцы правяла адна ў камеры СІЗА КДБ. Яна пачала пісаць вершы, хаця раней не спрабавала пісаць.

12 кастрычніка 2021 года Святлане Купрэевай была змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе, яна была вызваленая з СІЗА.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»