Стэфан Лазавік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 верасня 1993
Дата затрымання: 26 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 14 кастрычніка 2021
Суддзя: Ясковіч Віктар
Групы: Актывісты
Стэфан Мікалаевіч Лазавік быў затрыманы супрацоўнікамі МУС 16 верасня 2020 г. па падазрэнні ў датычнасці да нанясення пратэстных надпісаў “Он проиграл и стал убивать. Скот уходи!” 12 жніўня 2020 г. на адным з прыпыначных пунктаў г. Горкі.
Крымінальная справа першапачаткова была ўзбуджаная пракуратурай Горацкага р-на па арт. 341 КК. Пад ціскам следчых Стэфан Лазавік прызнаў датычнась да нанясення гэтых надпісаў, але калі 29 кастрычніка 2020 г. ён адмовіўся на просьбу следчых яшчэ і запісаць відэа з пакаяннем у здзейсненым, пракуратара перакваліфікавала абвінавачванне на ч.1 арт. 339 КК (хуліганства).
26 лістапада 2020 г. суд Горацкага р-на прысудзіў Стэфана Лазавіка да 1 года пазбаўлення волі з накіраваннем у калонію агульнага рэжыму.
Стэфан Лазавік быў назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў і актыўна ўдзельнічаў у поствыбарчых пратэстных акцыях.
14 кастрычніка 2021 года выйшаў з ПК №22.
Маці палітвязьня: «І ў няволі варта дзейнічаць так, каб не было згрызотаў сумленьня»
Эмоции, обман и год колонии за надпись против, предположительно, Лукашенко: в Горках осудили молодого парня