Станіслаў Сяліцкі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата затрымання: 28 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Клімчук Марына

Справы: Пратэсты Мінск

У судзе Ленінскага раёна горада Мінска 15 верасня 2023 года быў асуджаны Сяліцкі Станіслаў Сяргеевіч. Суддзя Марына Клімчук разгледзела крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яна прысудзіла Станіславу 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі" за ўдзел у "Маршы міру і незалежнасці" 30 жніўня 2020 года. Да суда мужчына ўтрымліваўся пад вартай. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.

Згодна версіі абвінавачвання, Станіслаў Сяліцкі 30 жніўня 2020 года, "дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі асобамі, прыняў актыўны ўдзел у названых групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады - супрацоўнікаў міліцыі, спыніць вышэйпаказаныя дзеянні, а таксама пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемствы, а менавіта, публічна выкрыкваючы лозунгі, рухаўся па праезных частках дарог у Мінску, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, наступным па ўказаных праспектах і вуліцы, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, якое выявілася ў прыпынку транспарту на тэрыторыі горада Мінска".

На судзе Станіслаў віну прызнаў. Ён распавёў, што ведаў з інтэрнэта пра акцыі пратэсту, якія плануюцца ў 2020 годзе. Паводле Станіслава, ён рухаўся як па праезнай частцы дарогі, так і па тратуары. Па шляху руху ён бачыў супрацоўнікаў міліцыі, якія тлумачылі грамадзянам аб неабходнасці спыніць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Разам з тым, названыя патрабаванні ён праігнараваў і працягнуў удзел у Маршы. Сяліцкі паказаў на судзе, што па дарозе нехта з натоўпу перадаў яму сцяг бел-чырвона-белага колеру, з якім ён фатаграфаваўся на свой мабільны тэлефон. Станіслаў адзначыў, што пры гэтым "мог выкрыкваць розныя лозунгі пратэснага характару, паддаўшыся ўплыву натоўпу". У той дзень на ім была майка чорнага колеру з эмблемай герба "Пагоня", якая ў наступным была выяўленая пры правядзенні яго асабістага ператрусу. Сцяг бел-чырвона-белага колеру, які ў перыяд правядзення пратэснага маршу яму перадаў нехта з пратэстоўцаў, ён пакінуў захоўвацца па месцы жыхарства. На прад'яўленых фотаздымках з акцыі пратэсту ён апазнаў сябе ізробленым раскаяўся.

У прысудзе асобна прапісалі:

"Так, сцяг бел-чырвона-белага колеру і майка з эмблемай герба "Пагоня", як прадметы, якія не прадстаўляюць каштоўнасці, падлягаюць знішчэнню".

"Сцяг бел-чырвона-белага колеру, як прадмет, які не прадстаўляе каштоўнасці, падлягае знішчэнню". Мінчука асудзілі за ўдзел у адным Маршы

У судзе Ленінскага раёна Мінска 15 верасня па "народным" артыкуле паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў і шасці месяцаў "хатняй хіміі" асудзілі мінчука Станіслава Сяліцкага.

"Мы аднаўляем справядлівасць". Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў "былых палітвязняў"

Праваабарончая супольнасць Беларусі 18 верасня 2023 года прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»