Станіслаў Семяненя

Дата нараджэння: 11 чэрвеня 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Якунчыхін Аляксандр

У судзе Савецкага раёна Мінска 2 лютага 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Станіслава Леанідавіча Семяненю. У выніку суддзя Аляксандр Якунчыхін прызначыў мужчыне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хатняй хіміі". Да суда Семяненя быў пад закладам у памеры 11 100 рублёй.

23 лютага 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Паказваў "Вікторыю" на Маршы. Мужчыну асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" па "народным" артыкуле

У судзе Савецкага раёна Мінска 2 лютага 2024 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Станіслава Семяненю. Яму інкрымінавалі ўдзел у адной акцыі пратэсту.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»