Станіслаў Паўлінковіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 снежня 1988
Дата затрымання: 29 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 сакавіка 2021
Дата вызвалення: 24 кастрычніка 2022
Суддзя: Курпачэнка Максім
Пракурор: Старавойтаў Аляксандр
Групы: Актывісты
Станіслаў Аляксандравіч Паўлінковіч — актывіст з Магілёва.
2 траўня 2020 года Паўлінковіч прыняў удзел у мясцовай акцыі па кармленні галубоў. 8 траўня яго непасрэдна на працоўным месцы затрымалі супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго склалі на яго адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Па гэтай справе Стас атрымаў 15 сутак арышту. За пару дзён да вызвалення, 21 траўня, Паўлінковіча зноў вывезлі на суд, каб судзіць за непадпарадкаванне міліцыі. Суд выйшаў таемным — ніхто з журналістаў, праваабаронцаў і нават сваякоў Стаса нават не ведаў, што яго вывезлі з ІЧУ дзеля яшчэ аднаго працэсу.
Па адным з пратаколаў Паўлінковічу далі 1215 рублёў штрафу, па другім — яшчэ 15 сутак арышту. Менавіта ў гэты момант Стас не стрымаўся і выказаў проста ў зале суда словы рознай ступені абразлівасці, датычныя дзейнасці суддзі Аксаны Ратнікавай. За гэта на яго завялі крымінальную справу па арт. 391 КК (Абраза суддзі).
29 кастрычніка 2020 года ў судзе Магілёўскага раёну суддзя Курпачэнка прызначыў Паўлінковічу тры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу з вызваленнем ад пакарання тэрмінам на 1 год з прычыны амністыі.
29 сакавіка 2021 Паўлінковіча накіравалі адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову № 39 у Крупкі.
15 лютага 2022 на "хімію" да Станіслава прыехалі супрацоўнікі КДБ, якія зрабілі ператрус, прымусілі разблакаваць тэлефон. Палітвязня змясцілі ў СІЗА-3.
Як пазней стала вядома, з 15 лютага па 29 красавіка Станіслаў знаходзіўся "на сутках". 29 красавіка 2022 года Паўлінковічу замянілі "хімію" на 5,5 месяцаў ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. З чым звязаная замена пакарання — дакладна невядома. 10 траўня яго перавялі з СІЗА-3 у жодзінскую турму, а 26 траўня — у наваполацкую ПК № 1. Вядома, што адміністрацыя папраўчай установы рэгулярна змяшчала палітвязня ў ШІЗА.
Станіслаў цалкам адбыў тэрмін і 24 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю.
"Ні ў якім разе не гань прэзідэнта!". Бацьку былога палітвязня Станіслава Паўлінковіча выклікалі на размову ў КДБ
“У калоніі самае балючае – гэта інфармацыйная ізаляцыя”. Размова з былым палітвязнем Станіславам Паўлінковічам
Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады "хіміі" за абразу суддзі.
Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер
Два гады за абразу суддзі. У Магілёве – першы асуджаны па "крыміналцы" палітычны актывіст
Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Станіслава Паўлінковіча па арт. 391 КК