Станіслаў Дзмітрук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 траўня 1989
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 кастрычніка 2022
Дата вызвалення: 20 верасня 2023
Суддзя: Серакова Вольга
Станіслаў Анатольевіч Дзмітрук быў асуджаны за каментары ў інтэрнэце. Справу мужчыны разглядалі ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 21 ліпеня 2022 г.
Падрабязнасці невядомыя.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбываў тэрмін у ПУАТ № 7.
У верасні 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.