Станіслаў Чмыхаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 ліпеня 2001
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 2 кастрычніка 2024
Суддзя: Андрэева Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Станіслаў Мікалаевіч Чмыхаў 4 лістапада 2022 года быў асуджаны судом Жлобінскага раёна па ч. 1 арт. 342 - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Суддзя Андрэева агучыла прысуд - абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") на тэрмін 2 гады. Па звестках праваабаронцаў, адбывае пакаранне.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Па падліках мусіў выйсці на волю ў пачатку кастрычніка 2024 г.