Сняжана Марозава
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчоткіна Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Сняжана Аляксандраўна Марозава мае вышэйшую адукацыю і працуе прадаўцом-кансультантам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 17 студзеня 2024 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Сняжане два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Пасля абвяшчэння прысуду Сняжану вызвалілі ў зале суда.
"Нясла вялікі бел-чырвона-белы сцяг". 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту