Сняжана Цадава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 6 лістапада 1983
Дата затрымання: 19 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Харошка Алег
Сняжана Уладзіміраўна Цадава — жыхарка Лоеўшчыны, была затрымана напрыканцы жніўня 2023 года за тое, што абразіла супрацоўнікаў міліцыі падчас здымкі відэа і затым выклала ролік з абразамі ў інтэрнэт. Супраць Сняжаны ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Да суда яе змясцілі пад варту ў СІЗА-3.
29 лістапада 2023 года пачаўся суд над жанчынай у Гомельскім абласным судзе. Справу разглядаў суддзя Алег Харошка, які прысудзіў Сняжане 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Пасля прысуду была вызваленая ў зале суда, у сувязі з пералікам тэрміну праведзенага ў СІЗА.
29 снежня 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".