Сяргей Крыўчэня
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 кастрычніка 1981
Дата затрымання: 18 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Бары Эндрус, дэпутат Еўрапарламента
Сяргей Вітальевіч Крыўчэня — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ). Справа заведзена па падзеях у Брэсце 10 жніўня. Быў затрыманы 18 жніўня 2020 года.
Мае двух непоўнагадовых дзяцей.
10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Сяргею і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Сяргей Крыўчэня атрымаў тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў ПК-2. Вызвалены ў пачатку кастрычніка 2023 г.
Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек
"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня
Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня
У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня