Сяргей Фірстаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шут Юлія

Сяргея Валер'евіча Фірстава абвінавацілі ў тым, што ён, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарваў чырвона-зялёны сцяг з фасаду адной з мінскіх крамаў. Мужчына пагнуў насценны кранштэйн, адарваў палотнішча і схаваў яго ў знаёмай дома. Да вынясення прысуду Сяргей знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 жніўня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Сяргею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за сарваны сцяг

У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 жніўня 2023 года асудзілі Сяргея Фірстава паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»