Сяргей Змітровіч
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 11 жніўня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Пятрова Алена
Справы: Пратэсты Гродна
Змітровіч Сяргей Віктаравіч асуджаны 27 верасня 2023 года за тое, што зняў чырвона-зялёны сцяг з інтэрната. У судзе Ленінскага раёна г. Гродна разгледзелі справу па арт. 370 Крымінальнага кодэкса і асудзілі Сяргея да 3 месяцаў арышту.
20 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
23-гадовага гарадзенца асудзілі на 3 месяцы арышту за сарваны сцяг