Сяргей Занямонскі
Дата нараджэння: 3 жніўня 1973
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Справы: Пратэсты Гродна
Алена Рамуальдаўна Тарасевіч, Галіна Станіславаўна Шумель, Сяргей Уладзіміравіч Занямонскі і Юрый Аляксандравіч Сцепаненка былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Гродна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 25 чэрвеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Пазняк Уладзімір.
27 жніўня 2024 года разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Раманоўскі Валерый.
13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.