Сяргей Ільін

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1962

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 7 лістапада 2024

Суддзя: Панасенка Наталля

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Ільін Сяргей Яўгенавіч (1962 г.н.) быў асуджаны 4 студзеня 2024 года ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка. Яна асудзіла Сяргея да пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, тэрмін невядомы. Утрымліваўся ў следчай турме № 4

26 сакавіка 2024 г. у Сяргея адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Зямцоў. Прысуд набыў моц, ён быў накіраваны ў ПК № 22

5 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Выйшаў на волю 7 лістапада 2024 г. па памілаванні.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»