Сяргей Высоцкі
Былы палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 26 ліпеня 2024
Суддзя: Абашын Аляксандр
Справы: Пратэсты Віцебск
Сяргея Вітальевіча Высоцкага 21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе прызналі вінаватым паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкана фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 400 базавых велічыняў (16 тысяч рублёў).
Астатнія падрабязнасці невядомыя: суд праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Абашын.
Утрымліваўся ў СІЗА № 2.
26 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Буката. Верагодна, прысуд замянілі на не звязаны з пазбаўленнем волі.
Мужчыну асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і 16 тысяч рублёў штрафа
21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд Сяргею Высоцкаму.