Сяргей Вінакураў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 студзеня 1995
Дата затрымання: 2 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 верасня 2021
Дата вызвалення: 10 верасня 2022
Сяргей Аляксеевіч Вінакураў асуджаны судом Смаргонскага раёна да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за тое, што размясціў на пляцоўцы "Карнікі Беларусі" дадзеныя пра некалькіх мясцовых міліцыянераў.
Яго прызналі вінаватым па арт. 352 Крымінальнага кодэксу (Неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй).
З верасня 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 6.
Сяргей цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 10 верасня 2022 г.