Сяргей Вікулаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 4 лютага 1978
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Кміта Мікалай
Пракурор: Мірановіч Юлія
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
7 красавіка 2022 года ў судзе Барановіч і Баранавіцкага раёна вынеслі прысуд мясцоваму жыхару — 44-гадоваму Сяргею Яўгеньевічу Вікулаву. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта. Бок дзяржабвінавачання падтрымала памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Юлія Мірановіч.
Вядома, што Сяргей Вікулаў знаходзіцца на ўліку ў наркалагічным дыспансеры з дыягназам “сіндром залежнасці ад алкаголю сярэдняй ступені”.
Згодна з абвінавачваннем, 13 студзеня 2022 года ён публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку, патэлефанаваўшы на спецлінію 102 у АДС Баранавіцкага ГУУС у стане алкагольнага ап'янення. Негатыўную ацэнку Лукашэнка ў непрыстойнай форме выказванні, якое не зачыталі ў судзе, пацвердзіла лінгвістычная экспертыза.
Прысуд — тры месяцы арышту з прымусовым лячэннем ад алкагольнай залежнасці, а таксама канфіскацыя тэлефона мужчыны як сродка учынення злачынства. Менавіта столькі патрабавала дзяржабвінавачванне.
31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Патэлефанаваў на "102" — абразіў Лукашэнку