Сяргей Вазняк
палітык
Былы палітвязень
Дата затрымання: 20 снежня 2010
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай
Суддзя: Жукоўская Жанна
У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году працаваў у штабе кандыдата Ўладзімера Някляева. Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў арыштаваны 20 сьнежня ва ўласнай кватэры і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. 29 студзеня 2011 году мера стрыманьня зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, пазьней — у падрыхтоўцы групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо удзеле у іх.
20 траўня 2011 году судзьдзя Фрунзенскага раённага суду Менску Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна.