Сяргей Васільеў
Дата затрымання: 26 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 снежня 2021
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 46

Сяргей Мефодзьевіч Васільеў — жыхар Мёраў, затрыманы за тое, што разгарнуў у грамадскім месцы таблічку з надпісам "Узурпатар". Да суда палітвязень утрымліваўся ў СІЗА Жодзіна.
Сяргея асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пачаў адбываць пакаранне.