Сяргей Вайцюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 студзеня 1985
Дата затрымання: 14 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 29 ліпеня 2024
Суддзя: Крамянеўская Святлана
Пракурор: Богуш Аляксандр
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Сяргей Віктаравіч Вайцюк абвінавачаны ў "замаху на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях" (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса). Яму 37 год і ён жыхар Брэста.
Гэта першы чалавек у Беларусі, якога асудзілі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года. Суддзя Святлана Крамянёўская 28 ліпеня прызначыла яму два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне патрабаваў пракурор Аляксандр Богуш.
Утрымліваўся ў СІЗА-7. Адбываў пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 22.
Выйшаў на волю 29 ліпеня 2024 г.
На дзяржаўным тэлебачанні выйшаў сюжэт з калоніі пра першага асуджанага беларуса за жаданне ваяваць на баку Украіны
Брэстчаніна асудзілі на 2,5 гады калоніі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне