Сяргей Туруноў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 2 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Ратнікава Аксана

18-гадовага Сяргея Турунова прызналі вінаватым у псаванні маёмасці і нанясенні шкоды дарожна-маставому прадпрыемству на суму 56 рублёў 73 капейкі.  

Хлопец у адным са спальных раёнаў гораду ў разгар леташніх пратэстаў напісаў фарбай на асфальтавым пакрыцьці і лесьвіцы лічбы «З%» і «80%». У яго дзеяньнях угледзелі злачынства і абвінавацілі ў парушэньні 341 артыкулу Крымінальнага кодэксу (“Апаганьваньне і псаваньне маёмасці”), паведамляе Радыё Свабода.

11 сакавіка 2021 года суддзя Аксана Ратнікава ў судзе Ленінскага раёну Магілёва пастанавіла пакараць Турунова 2 месяцамі арышту і прысудзіла выплаціць шкоду камунальнаму прадпрыемству. Цягам 10 дзён абвінавачаны мае права абскардзіць прысуд, што ён і будзе рабіць. 

Магілёўца асудзілі на 2 месяцы арышту за палітычныя надпісы на асфальце

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Магілёва вынесены прысуд 18-гадоваму Сяргею Турунову, якога прызналі вінаватым у псаванні маёмасці і нанясенні шкоды дарожна-маставому прадпрыемству на суму 56 рублёў 73 капейкі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»