Сяргей Трэшчанка

Дата нараджэння: 21 траўня 1986

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 снежня 2021

Дата вызвалення: 9 лістапада 2023

Суддзя: Сотнікаў Анатоль

Пракурор: Мохараў Юры

Сяргей Мікалаевіч Трэшчанка — жыхар Гомеля, асуджаны па крымінальнай справе па арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне варожасці) на тры гады калоніі агульнага рэжыму. 

Сяргея затрымалі 24 сакавіка 2021 года, да суда ён утрымліваўся пад вартай. 

Паводле абвінавачвання, Сяргей Трэшчанка, падзяляючы і прытрымліваючыся ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады і іншых сацыяльных груп, выказваючы адкрытыя праявы непрыязнасці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь, г. зн. дзейнічаючы паводле матываў іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, маючы працяглы злачынны намер, накіраваны на ўзбуджэнне ў нявызначанага шырокага кола асоб іншай сацыяльнай варожасці, і жадаючы гэтага — у 23 гадзін 12 хвілін 24 верасня 2020 года, знаходзячыся ў Жлобіне, з дапамогай мабільнага тэлефона наўмысна і супрацьпраўна размясціў на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" спасылку на відэаролік "Штучны інтэлект здымае маскі з АМАПа" са сваім каментаром: "Хлопцы, вычысціце ўсе грошы з усіх рахункаў гэтых мр*зяў, аформіце на іх крэдыты, а грошы пералічыце ў дзіцячыя дамы, шматдзетным, малазабяспечаным, усім, хто жыве ў нястачы. Вось гэта будзе бомба!".

Трэшчанка на судзе патлумачыў, што пісаў каментар у стане эмацыйнага ўсплёску, пад уплывам падзей жніўня 2020 года. 

Суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў 22 чэрвеня 2021 г. прызнаў Сяргея Трэшчанку вінаватым і прызначыў яму тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У канцы снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Сяргея з СІЗА-3 у ПК № 3 (Віцьба).

Вядома, што ўлетку 2022 г. Сяргей тры месяцы ляжаў у лякарні: ён зламаў нагу падчас гульні ў футбол, спатрэбілася аперацыя.

9 лістапада 2023 года выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

"Выказваў адкрытую непрыязнасць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Сяргея Трэшчанку асудзілі на 3 гады калоніі за расшар відэа і каментар да яго

24 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе працягнулася пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Трэшчанкі, якога абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

За рэпост відэа і каментар да яго Сяргею Трэшчанку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі

У Гомельскім абласным судзе 22 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Трэшчанкі, якога абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»