Сяргей Трацюк
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 лістапада 1984
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2024
Суддзя: Семянчук Аляксандр, Аўрусевіч Васіль
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Сяргей Іванавіч Трацюк — жыхар Брэста, да зняволення працаваў токарам. Вельмі любіць займацца металаапрацоўкай, канструяваннем. Мае матэматычны склад розуму. Выхоўвае 12-гадовую дачку.
Стаў фігурантам крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020 года.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Сяргею Трацюку прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Сяргей з канца сакавіка 2021 года знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК №22.
У Івацэвічах 7 ліпеня 2023 г. адбыўся суд па замене Трацюку рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Васіля Аўрусевіча яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4 да заканчэння тэрміну.
Паводле падлікаў праваабаронцаў вызваліўся ў кастрычніку 2024 г.
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце