Сяргей Шынкевіч
Дата нараджэння: 27 верасня 1982
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сівакова Любоў, Шчэрба Юльяна
Пракурор: Стахоўская Святлана
Сяргея Анатольевіча Шынкевіча абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Разглядаць гэтую справу суд пачаў яшчэ ў лютым. Судовае пасяджэнне ўзначаліла старшыня суда Крупскага раёна Любоў Сівакова. Бок абвінавачвання падтрымлівала старшая памочніца пракурора Крупскага раёна Святлана Стахоўская.
3 сакавіка 2022 году суд Крупскага раёна прызнаў Сяргея Шынкевіча вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК і прысудзіў яму 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пастанавіўшы кампенсаваць пацярпелым маральную шкоду ў памеры 500 рублёў кожнаму, а таксама кампенсаваць абражаным міліцыянтам юрыдычныя выдаткі, якія склалі прыблізна 1 300 рублёў.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
24 кастрычніка 2024 года ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска супраць Сяргея будзе разгледжана справа на падставе ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разгледзела суддзя Шчэрба Юльяна.
У Крупках мужчыну прысудзілі 1,5 гады «хатняй хіміі» за «ган...оны»