Сяргей Шпак
падпалкоўнік запасу
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1971
Дата затрымання: 16 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Мурашка Кацярына
Групы: Ваенныя
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Сяргей Анатольевіч Шпак — падпалкоўнік запасу, які ўдзельнічаў у відэзвароце афіцэраў запасу да беларускіх вайскоўцаў. Шпак быў затрыманы падчас хвалі ператрусаў 16 ліпеня 2021 года.
Паводле ўказу Лукашэнкі, ён, як яшчэ восем дзясяткаў афіцэраў, быў пазбаўлены вайсковага звання. У Сяргея Шпака была выслуга 28 гадоў.
Вядома, што мужчыне прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
У Сяргея чацвёра дзяцей, двое з іх непоўнагадовыя.
Суд Маскоўскага раёна Мінска 14 снежня 2021 вынес Сяргею Шпаку прысуд: прызнаць вінаватым і пакараць абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Ён выйшаў на свабоду адразу пасля абвяшчэння прысуду.
Палітвязня Сяргея Шпака, які ўдзельнічаў у відэазвароце афіцэраў запасу да вайскоўцаў, пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"