Сяргей Шчыценка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1977
Дата затрымання: 19 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Блізнюк Юлія
Пракурор: Хаваўка Дзмітрый
Справы: Пратэсты Мінск
Сяргей Аляксеевіч Шчыценка - жыхар Мінска, быў затрыманы 19 траўня 2021 года і змешчаны ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
Яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
16 верасня Фрунзенскі суд горада Мінска вынес прысуд чатыром людзям, якіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса: Наталлі Астрэйка, Галіне Заронак і палітвязням Сяргею Шчыцёнку і Сяргею Бялевічу. Сяргея Шчыценку пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі" — і вызвалілі ў зале суда.
У Мінску вынеслі прысуд чатыром жыхарам горада, якія ўдзельнічалі ў маршах і стасаваліся ў чаце
У Мінску чатырох чалавек пачалі судзіць за удзел у маршах