Сяргей Шчарбовіч

Дата нараджэння: 15 снежня 1971

Дата затрымання: 23 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Клімчук Марына

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Сяргей Уладзіміравіч Шчарбовіч быў затрыманы 23 сакавіка 2022 года.

Сяргею прыпісваюць удзел у маршы 6 верасня 2020 года, выкрыкванне лозунгаў і перакрыццё дарог. Ёсць фота- і відэаматэрыялы, па якіх яго апазналі.

Акрамя таго 26 лютага Сяргей з балкона крычаў вайскоўцам на вуліцы: "Не вайне!", за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

6 чэрвеня 2022 года была абвешчана пастанова суда: 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем з заснаванне адкрытага тыпу ("хімія").

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»