Сяргей Шаўчэнка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 19 снежня 1993

Дата затрымання: 10 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Целіца Лідзія

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Аляксандравіч Шаўчэнка быў затрыманы 10 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Сяргею прад'явілі абвінавачванні па гэтым артыкуле і змясцілі ў СІЗА-1.

15 сакавіка 2022 года быў вынесены прысуд Сяргею: суддзя Лідзія Целіца прызначыла яму 3 гады "хатняй хіміі".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»