Сяргей Свідрыцкі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 18 лютага 1974

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Леанідавіч Свідрыцкі быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска 8 лютага 2024 года. Справу на падставе ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разгледзела суддзя Юліяна Шчэрба.

Пасля вынясення прысуду ў 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі" Сяргея выпусцілі з-пад варты.

19 красавіка 2024 уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»