Сяргей Сляжоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 верасня 1988

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 лютага 2024

Суддзя: Царук Руслан

Справы: Справа Зельцэра

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Аўдун Лісбакен, дэпутат нарвежскага парламента

Сяргей Алегавіч Сляжоў быў затрыманы ў Жлобіне паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Сяргея з жодзінскай СТ № 8 у гомельскі СІЗА-3.

Сяргею выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

У Гомельскім абласным судзе 24 лістапада 2022 г. у закрытым пасяджэнні Сяргея Сляжова прызналі вінаватым і пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.

Па падліках выйшаў на волю 26 лютага 2024 г. 

Палітзняволенага жыхара Жлобіна асудзілі да трох год калоніі па "справе Зельцэра"

Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 24 лістапада вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязню Сяргею Сляжову. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»