Сяргей Скок
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 красавіка 1987
Дата затрымання: 24 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 31 ліпеня 2023
Суддзя: Сасноўскі Дзмітрый
Пракурор: Налівайка Арцём
Сяргей Алегавіч Скок з Магілёва быў затрыманы 24 лістапада 2020 года.
Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) і па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). Сяргея, а таксама Максіма Сяргеенку і Вольгу Клімкову абвінавацілі ў тым, што яны вырабілі шэсць роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", размясцілі іх на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, сфатаграфавалі і распаўсюдзілі здымкі ў сеціве. Па гэтай справе ў канцы лістапада акрамя Вольгі было затрымана каля 8 чалавек, усе затрыманыя знаходзіліся ў тэлеграм-чаце "Адраджэнне".
Крымінальную справу вырашылі разглядаць не ў Магілёве, а ў Круглам. На першым пасяджэнні, 31 сакавіка, працэс зрабілі закрытым, паколькі па той жа справе «лялек» ёсць яшчэ адзін эпізод, па якім да гэтага часу ідзе следства.
19 красавіка 2021 года абвясцілі прысуд: Клімковай і Скоку па 3,5 гады, Сяргеенку — 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
31 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.
Игры кончились. В Могилеве массовые задержания по уголовке
Еще и оскорбление Александра Григорьевича. Фигурантам «дела о куклах» в Могилеве добавили ещё уголовную статью
Ад 3 да 3,5 гадоў калоніі атрымалі трое магілёўцаў за "павешаных" лялек з асобамі чыноўнікаў