Сяргей Сіліч

дырэктар фірмы ў сферы грузаперавозак

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 красавіка 1982

Дата затрымання: 20 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 ліпеня 2024

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена

Справы: Акцыі на чыгунцы, Пратэсты Брэст

Групы: Бізнесмены

Сяргей Анатольевіч Сіліч — дырэктар фірмы ў сферы грузаперавозак з Брэста. Быў затрыманы 20 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Яму былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства) і па арт. 309 КК (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).

Эпізоды, якія ставіліся ў віну Сілічу:

  • размяшчэнне на праезнай частцы дарогі і падпал трох аўтамабільных колаў;
  • пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў;
  • усталяванне на чыгуначных шляхах металічнага провада, з прычыны чаго электрацягніку быў пададзены сігнал аб спыненні.

18 траўня 2021 г. Сяргей асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Адбываў тэрмін у ПК № 15.

Паводле падлікаў праваабаронцаў вызвалены ў ліпені 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак

У судзе Ленінскага раёна Берасця 13 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

 

«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек

У судзе Ленінскага раёна Берасця 20 красавіка працягнуўся разгляд крымінальнай справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"

У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін (артыкул 309 Крымінальнага кодэксу), а таксама за развешванне пудзілаў у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 — хуліганства, здзейсненае групай асоб) і падпал аўтапакрышак.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»