Сяргей Сікорскі

Дата нараджэння: 12 лютага 1976

Дата затрымання: 7 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Мінск

Да затрымання Сяргей Аляксандравіч Сікорскі працаваў памочнікам кіраўніка адной са сталічных арганізацый. У яго чацвёра дзяцей, малодшай дачцэ 4 гады. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках) і па ч. 1 і 3 арт. 328 КК (Захоўванне і збыт наркотыкаў).

11 жніўня 2020 года Сяргей разам з жонкай і сябрамі выйшаў на акцыю пратэсту ў раёне станцыі метро "Пятроўшчына". Пасля таго, як туды прыехаў АМАП і пачаліся затрыманні, у аўтобус сілавікоў паляцелі камяні і іншыя прадметы. Некалькіх удзельнікаў тых падзей пазней апазналі па фота і відэа і завялі на іх крымінальную справу аб удзеле ў масавых беспарадках. Сяргей быў сярод іх.

7 верасня 2020 года яго затрымалі па месцы жыхарства. Згодна з пратаколам агляду, у момант затрымання ён знаходзіўся ў стане, выкліканым спажываннем псіхатропных рэчываў, у яго арганізме быў выяўлены мефедрон. Падчас ператрусу ў кватэры праваахоўнікі знайшлі парашкападобнае рэчыва. Пазней следчыя прыйшлі да высновы, што Сікорскі таксама збыў такое рэчыва 46-гадовай жыхарцы Магілёва.

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць Сікорскаму:

  • Па частцы 1 артыкула 328 КК – 2 гады пазбаўлення волі;
  • Паводле часткі 3 артыкула 328 КК – 7 гадоў пазбаўлення волі і 300 базавых велічынь штрафу. Шляхам складання пакаранняў па двух частках артыкула 328 разам прысудзіць 7 гадоў пазбаўлення волі;
  • Па частцы 2 артыкула 293 КК – 5 гадоў пазбаўлення волі.

А агульнае пакаранне па артыкулах 293 і 328 КК – 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 300 базавых велічынь.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 6 траўня 2021 года суддзя Лукашэвіч па кожнам артыкуле прызначыў такое ж пакаранне, як і запытаў пракурор. Выніковае пакаранне – 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і 300 базавых велічынь штрафу.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука асудзілі на 9 гадоў узмоцненага рэжыму за ўдзел у масавых беспарадках і па "наркатычным" артыкуле

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска завяршыўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай супраць 45-гадовага Сяргея Сікорскага па ч. 2 арт. 293 КК (Удзел у масавых беспарадках) і па ч. 1 і 3 арт. 328 КК (Захоўванне і збыт наркотыкаў). Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прысудзіў яму 9 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 300 базавых велічынь (8700 рублёў).

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»