Сяргей Саўкін

Дата нараджэння: 10 верасня 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Сяргей Сяргеевіч Саўкін мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працаваў дырэктарам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэснай акцыі ў Мінску восенню 2020 года. Ён ішоў разам з пратэстоўцамі ад Стэлы па праспекце Машэрава, затым па вуліцы Максіма Багдановіча і дайшоў да плошчы Бангалор. Сяргея апазналі па фотаздымках з пратэстаў, якія сілавікі знайшлі ў ягоным мабільным тэлефоне. Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 23 лютага 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мужчыну асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Мінска 23 лютага 2023 года асудзілі Сяргея Саўкіна паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»