Сяргей Сандалюк

Дата нараджэння: 27 студзеня 1971

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Жывіца Алена, Карсюк Дзмітрый

Групы: Дзяржслужачыя, Сілавікі

Справы: Пратэсты Мінск

Сандалюк Сяргей Васільевіч і Сандалюк Анжэла Міхайлаўна былі асуджаныя ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 6 жніўня 2024 года справу разглядала суддзя Жывіца Алена.

11 кастрычніка 2024 г. Мінскі гарадскі суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Рудэнкі Аляксандр Анатольевіч.

25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска 27 лістапада 2024 года разгледзіць новую справу супраць сямейнай пары паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). На гэты раз судзіць прызначаны Карсюк Дзмітрый.

Аднаго з былых галоўных турэмшчыкаў Беларусі будуць судзіць разам з жонкай за ўдзел у пратэстах

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць Сяргея Сандалюка — былога намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС, піша «Люстэрка». Гэтае ведамства кіруе ўсёй пенітэнцыярнай сістэмай Беларусі — турмамі, калоніямі, СІЗА і іншымі папраўчымі ўстановамі. Разам з мужчынам судзяць і яго жонку.

«Кіньце, не верце чуткам»: З чым звязаная адстаўка намесніка начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў

Некалькі дзён таму сышоў у адстаўку намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Сяргей Сандалюк. Ён адказваў за ідэалагічную працу і кадравае забеспячэнне.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»