Сяргей Самойленка

Дата нараджэння: 18 траўня 1971

Дата затрымання: 2 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 сакавіка 2022

Дата вызвалення: 29 сакавіка 2023

Суддзя: Лупічэнка Святлана

Самойленка Сяргей Пятровіч - жыхар Буда-Кашалёўскага раёна. Два разы за 2021 год яго асудзілі паводле арт. 369 КК за абразу супрацоўніка міліцыі ў адным з тэлеграм-каналаў - на паўтара года "хатняй хіміі" і "паўтара года "хіміі". Падчас другога суда 2 ліпеня 2021 года было прызначанае пакаранне шляхам паглынання больш строгага прысуду менш строгім. Такім чынам, “хатняя хімія” ператварылася ў звычайную, нават нягледзячы на раскаянне абвінавачанага, яго выбачэнні і выплату пацярпеламу матэрыяльнай шкоды.

Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 29.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»