Сяргей Салоха
прадпрымальнік, асуджаны на 4 гады ўзмоцненага рэжыму
Дата нараджэння: 16 студзеня 1991
Дата затрымання: 18 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-6

Сяргей Уладзіміравіч Салоха - індывідуальны прадпрымальнік, уладальнік асабістай падсобнай гаспадаркі па вырошчванні маліны і трускаўкі ў Драгічынскім раёне.
Ён стаў фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Быў затрыманы 18 жніўня і ў хуткім часе пераведзены ў СІЗА-7 Брэста.
Згодна абвінавачванням, 10 жніўня 2020 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Брэста ён і іншыя фігуранты справы «груба парушылі грамадскі парадак і здзейснілі пагромы. Пасля чаго ўжылі гвалт — нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход для гэтага ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Затым абвінавачаныя наўмысна знішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншае маёмасць, якое належала АУС, фізічным і юрыдычным асобам».
10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Сяргею і яшчэ 8 іншым фігурантам гэтай крымінальнай справы вынеслі прысуды. Сяргей Салоха атрымаў чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Хроніка судовых працэсаў:
![]()
Больш за 20 пацярпелых міліцыянтаў. У Брэсце за масавыя беспарадкі 10 жніўня судзяць адразу дзевяць чалавек
![]()
"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня
![]()
Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня
![]()
У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня