Сяргей Сакун

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 верасня 1982

Дата затрымання: 12 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 23 лістапада 2023

Суддзя: Астапенка Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Аляксандравіч Сакун асуджаны судом Заводскага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па падзеях 1 лістапада на акцыі-шэсці ў Курапаты.

Суддзя Дзмітрый Астапенка прызнаў яго вінаватым і прысудзіў тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). 

Паводле абвінавачання, Сяргей Сакун наўмысна прыняў удзел у руху па праезнай частцы, чым груба парушыў грамадскі парадак. Ён выкрыкваў лозунгі, ускідваў рукі над галавой і ажыццяўляў гучныя воплескі. Знаходзіўся ў счэпцы ў першых шэрагах. Таксама ён не падпарадкаваўся неаднаразовым законным патрабаванням супрацоўнікаў ГУУС і ажыццявіў перакрыццё праезнай часткі. Сакун жа на судзе распавёў, што выйшаў на праезную частку, каб прыкрыць жанчын ад сілавікоў, і падняў рукі, дэманструючы сваю бяззбройнасць. 

З 12 траўня 2021 года адбывае пакаранне ў ПУАТ №9.

Вызваліўся 23 лістапада 2023 г. 

Тры гады "хіміі" за выхад на праезную частку напачатку шэсця ў Курапаты

У судзе Заводскага раёна Менска 10 лютага быў вынесены прысуд Сяргею Сакуну, абвінавачанаму па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па падзеях першага лістапада - на акцыі-шэсці ў Курапаты. Суддзя Дзмітрый Астапенка прызнаў яго вінаватым і прысудзіў тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне напярэдадні запытвала пракурор. "Вясна" назірала за працэсам над Сяргеем. Расказваем, як ён прайшоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»