Сяргей Сак

Дата затрымання: 6 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 лістапада 2021

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21

Сяргей Віктаравіч Сак быў асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

З 6 лістапада 2021 года адбывае пакаранне.

"Прычыніў прэзідэнту маральныя пакуты"

Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 23 ліпеня прысудзіў паводле ч. 1 арт. 386 КК (абраза прэзідэнта) два гады “хіміі” случаніну Сяргею Саку. Паводле версіі абвінавачвання, ён, маючы намер на абразу прэзідэнта, маючы асабістую непрыязнасць да супрацоўнікаў, каб распаліць палітычную варожасць, у тэлеграм-чаце “Чат Слуцк Общение”, пад постам пра выступ Лукашэнкі на Усебеларускім народным сходзе пакінуў каментары ў адрас прэзідэнта. Як першапачаткова гаварылася ў абвінавачванні, сваімі словамі Сак “прычыніў прэзідэнту маральныя пакуты і падарваў яго дзелавую рэпутацыю”. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, падтрымліваў дзяржабвінавачанне Арцём Цвяткоў.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21. 247783, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, 24

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»