Сяргей Рындзевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 красавіка 1991
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 сакавіка 2023
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Справы: Справа Зельцэра
Сяргей Канстанцінавіч Рындзевіч быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Мужчыну змясцілі ў СТ № 8.
Сяргей праходзіў па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У Мінскім гарадскім судзе 28 кастрычніка 2022 г. вынеслі прысуд палітвязню. Мужчыну прызналі вінаватым і прызначылі яму два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў (6 400 рублёў).
Сяргей цалкам адбыў пакаранне і ўвесну 2023 г. выйшаў на волю.
Палітвязня асудзілі на два гады калоніі па "справе Зельцэра"