Сяргей Рымша
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1988
Дата затрымання: 21 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Судзьдзя: Казакевіч Юрый
Пракурор: Мыслівец Мікіта
Месца зняволення: ПК №17
Сяргей Юр'евіч Рымша – жыхар Гродна, асуджаны на тры з паловай гады па артыкулах 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненни да супрацоўнікаў міліцыі) і 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гроднай падчас акцыі пратэста 9 жніўня. Згодна з матэрыяламі справы, у 23.15 у таніраваны мікрааўтобус з супрацоўнікамі міліцыі паляцеў камень. За гэта затрымалі Сяргея Рымшу. Пры затрыманні збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС і паведамілі, што на яго заведзеная крымінальная справа. Рымша адмаўляў той факт, што гэта ён кідаў каменне ў мікрааўтобус.
Працэс над Рымшам цягнуўся больш за два месяцы. 21 студзеня суд Ленінскага раёна Гародні вынес вырак Сяргею Рымшу: яго прызналі вінаватым і асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
![]()
Ідуць суды за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да сілавікоў
![]()
Суд па справе Сяргея Рымшы: сведкі ня ведаюць, хто кінуў камень у міліцэйскую "Газэль"
![]()
Гродна: Сяргея Рымшу асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі


