Сяргей Юхно
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1965
Дата затрымання: 30 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Скрыган Юрый
Пракурор: Калошыч Таццяна
Юхно Сяргей Рыгоравіч быў асуджаны ў судзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). З 25 студзеня па 25 красавіка 2023 года справу разгледзеў суддзя Скрыган Юрый. Ён пакінуў у "Аднакласніках" каментар пра Мікалая Карпенкава, на карысць якога з Сяргея спагналі 1.000 рублёў.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У вымушанай эміграцыі.