Сяргей Рудзінскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 кастрычніка 1985

Дата затрымання: 17 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Драгуноў Мікалай

Пракурор: Дзегалевіч Людзміла

Сяргей Алегавіч Рудзінскі - жыхар Оршы, мае двух непоўнагадовых дзяцей. Асуджаны на 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады). Яго прызналі вінаватым у абразе начальніка аршанскай інспекцыі па справах непоўнагадовых Вішнеўскага у каментары ў чаце "Орша 97%" у тэлеграме.

З 17 красавіка адбывае пакаранне ў папраўчай установе №29.

16 верасня стала вядома, што Сяргея Рудзінскага вызвалілі па памілаванні.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»