Сяргей Розум

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 7 снежня 1986

Дата затрымання: 15 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 31 жніўня 2022

Суддзя: Васілеўскі Сяргей

Пракурор: Каліта Надзея

Справы: Акцыі на чыгунцы

Сяргей Мікалаевіч Розум — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэкса — “наўмысныя пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі, калі гэтыя дзеянні маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю альбо іншыя цяжкія наступствы”.

Згодна з абвінавачваннем, Сяргей Розум 14 снежня 2020 года ў перыяд часу з 23.00 па 23.20, знаходзячыся на чыгуначных шляхах у раёне сёмага пікету 436 кіламетра, размешчанага паблізу пасёлка Мар'іна Пухавіцкага раёна, наўмысна прымацаваў металічны дрот паміж дзвюма чыгуначнымі рэйкамі праз абмотванне яго вакол рэек. У выніку яго дзеянняў каля 23.20 гадзін адбылося замыканне рэйкавага ланцугу названага ўчастка, на нявызначаны тэрмін быў пададзены ілжывы сігнал па занятасці ўчастка чыгуначнага шляху, што абмяжоўвала на яго ўезд пры яго фактычна свабодным стане. 

28 красавіка 2021 года судом Пухавіцкага раёна асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

31 жніўня 2022 г. палітвязень скончыў адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі № 17 і выйшаў на волю.

Мужчыну асудзілі на два гады калоніі за нацягнуты дрот паміж рэек, хаця ніякіх наступстваў не было

У судзе Пухавіцкага раёна на працягу некалькіх дзён красавіка праходзіла судовае пасяджэнне па справе Сяргея Розума, узбуджанай паводле ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэкса – “наўмысныя пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі, калі гэтыя дзеянні маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю альбо іншыя цяжкія наступствы”. Сёння быў агучаны прысуд - 2 гады пазбаўлення волі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" распавядае пра гэты судовы працэс.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»